Слонім запрашае на Дзень беларускага пісьменства!

У 2019 годзе Дзень беларускага пісьменства прыме горад Слонім Гродзенскай вобласці - адзін з найстаражытнейшых на беларускіх землях, цэнтр культурнага і духоўнага жыцця. 

Штогод на свята збіраюцца тысячы гасцей з усёй Беларусі і замежжа.

Напярэдадні свята пройдуць:

  •  Міжнародны круглы стол з удзелам замежных літаратараў;
  •  Фінал Рэспубліканскага конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка”;
  •  Навукова-практычная канферэнцыя “Слонімскія чытанні”.

1 верасня вас чакаюць:                                 

  •  Урачыстая цырымонія адкрыцця свята;
  •  Выступленні артыстаў беларускай эстрады;
  •  Цырымонія ўручэння “Нацыянальнай літаратурнай прэміі”;
  •  Фестываль кнігі і прэсы;
  •  Пляцоўкі мастакоў і майстроў народнай творчасці;
  •  Выставачныя экспазіцыі музеяў і бібліятэк;
  •  Забавы для дзяцей.
Все публикации
Новости
Сообщество
Показать еще ЗАГРУЖАЮСЬ... ЭЛЕМЕНТОВ БОЛЬШЕ НЕТ