Сучасная фітнес–індустрыя развіваецца з касмічнай хуткасцю, аднак у грамадстве да гэтага часу жыве адзін вельмі забаўны і адначасова жывучы міф. Гучыць ён прыкладна так: «Калі дзяўчына падыдзе да штангі або возьме ў рукі цяжкія гантэлі, яна імгненна ператворыцца ў Халка, страціць усю жаноцкасць і наогул сапсуе сабе жыццё». Парадай у духу «вазьмі ружовыя гантэлькі па адным кілаграме, а то перакачаешся» ў трэнажорных залах да гэтага часу могуць узнагародзіць кожную кожную дзяўчыну. Выглядае гэта як сапраўдныя фітнес–страшылкі, якія даўно пара развянчаць з пункту гледжання навукі і здаровага сэнсу.
Спытаем у гарманальнага фону
Галоўны аргумент супраць страху «перакачацца» кроіцца ў нашай анатоміі і біяхіміі, а менавіта — у гармонах. За хуткі рост велізарных мышцаў адказвае тэстастэрон, узровень якога ў жаночым арганізме прыродна нікчэмна малы ў параўнанні з мужчынскім. Каб жанчыне стаць масіўнай, трэба гадамі праводзіць у зале па дваццаць гадзін на тыдзень, трымаць жорсткі прафіцыт калорый і прымаць адмысловую фармпадтрымку. Звычайны прысед з адэкватнай вагай ніколі не зробіць цела велізарным — ён зробіць яго падцягнутым, спружыністым і моцным. А вось папулярныя «ружовыя гантэлі» і сто паўтораў без стомленасці проста марнуюць час, бо мышцам патрэбны сапраўдны стымул для развіцця.
Штанга — лепшая страхоўка для будучых матуль
Самы адказны і адчувальны бок гэтага пытання звязаны з медыцынай і будучым мацярынствам. Забабоны пра тое, што цяжкасці «супраць жаночай прыроды» і шкодзяць рэпрадуктыўнай функцыі, разбіваюцца аб простыя медыцынскія факты. Насамрэч пісьменны сілавы трэнінг умацоўвае мышцы кара і тазавага дна, што становіцца найлепшай страхоўкай на будучыню. Падчас цяжарнасці арганізм жанчыны сутыкаецца з каласальнай нагрузкай на спіну і суставы. Моцная паясніца і трэніраваныя ногі, сфарміраваныя ў зале, дапамагаюць выношваць дзіця без пастаяннага болю і ацёкаў. Больш за тое, роды — гэта цяжкая фізічная праца, і дзяўчаты з добрай вынослівасцю і навыкам кантролю ўнутрыбрушнога ціску спраўляюцца з гэтым працэсам значна лягчэй, а пасля — аднаўляюцца ў разы хутчэй.
Правіла залатой сярэдзіны
Не варта забываць і пра агульнае здароўе арганізма. Сілавыя практыкаванні стымулююць працу гармонаў, якія зніжаюць узровень стрэсу і паляпшаюць метабалізм. Акрамя таго, праца са свабоднай вагай — гэта найлепшая прафілактыка астэапарозу (вымывання кальцыю з касцей), што крытычна важна для жанчын у будучыні. Вядома, тут ёсць важная рэмарка: гаворка ідзе не пра прафесійны паўэрліфтынг на мяжы чалавечых магчымасцей, а пра разумныя трэніроўкі, пажадана пад кантролем трэнера. Галоўнае — гэта ідэальная тэхніка выканання практыкаванняў, кантроль трэнера на першых парах і ўменне слухаць уласны арганізм.
Не толькі дзеля прыгажосці
Таму цяжкая штанга ў руках сучаснай дзяўчыны — гэта не пра жаданне камусьці нешта даказаць, а пра ўпэўненасць, незалежнасць і выхад са старых стэрэатыпаў. Адчуванне, калі ты можаш сама лёгка падняць цяжкі чамадан або зрабіць прысед са сваёй вагой, неверагодна падымае самаацэнку. Жалеза вучыць паважаць сваё цела за тое, што яно можа зрабіць, а не толькі за тое, як яно выглядае. І менавіта такі падыход робіць сучасных дзяўчат па–сапраўднаму моцнымі, прыгожымі і гатовымі да любых жыццёвых выклікаў.
Аляксандра ЯСТРЭМСКАЯ,
СШ №5 г.Рагачова, 11 клас
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА



