У 14–17 гадоў многія падлеткі ўпершыню сур’ёзна задумваюцца пра сваю будучыню. Хтосьці ўжо дакладна ведае, кім хоча стаць, а хтосьці мяняе планы ледзь не кожны месяц. І гэта нармальна. Выбар прафесіі — не экзамен на адзін дзень, а працэс, які патрабуе часу, назіранняў і новых уражанняў.
Чаму выбар так складана зрабіць?
У падлеткавым узросце чалавек хутка мяняецца. Сёння вам падабаецца праграмаванне, заўтра — журналістыка, а праз год можа зацікавіць медыцына. Акрамя таго, многія сучасныя прафесіі з’явіліся адносна нядаўна, таму школьнікам бывае цяжка разабрацца ва ўсіх магчымасцях.
Нярэдка на выбар уплываюць бацькі, сябры або сацыяльныя сеткі. Але прафесія, якая падыходзіць аднаму чалавеку, можа аказацца зусім нецікавай для іншага.
Пачніце з сябе.
Перш чым вывучаць спісы спецыяльнасцей і ўмовы паступлення, варта адказаць на некалькі пытанняў:
- Што мне падабаецца рабіць у вольны час?
• Якія школьныя прадметы выклікаюць найбольшую цікавасць?
• Ці падабаецца мне працаваць з людзьмі, тэхнікай, тэкстамі або лічбамі?
• Якія мае моцныя бакі?
Часам адказ знаходзіцца значна бліжэй, чым здаецца.
Не бойцеся спрабаваць новае.
Многія дарослыя расказваюць, што ў школе нават не думалі пра прафесію, якую ў выніку выбралі. Таму карысна ўдзельнічаць у алімпіядах, гуртках, валанцёрскіх праектах і адукацыйных курсах..
Інтэрнэт можа расказаць пра прафесію шмат, але жывыя гісторыі людзей часта аказваюцца больш карыснымі.
Высокі заробак часта здаецца галоўным аргументам. Але калі праца не прыносіць задавальнення, матывацыя можа хутка знікнуць.
Паспяховымі звычайна становяцца людзі, якія не толькі добра выконваюць сваю працу, але і сапраўды цікавяцца ёю. Таму пры выбары будучай спецыяльнасці варта думаць не толькі пра грошы, але і пра тое, чым вам будзе цікава займацца праз пяць або 10 гадоў.
Памятаеце: памыліцца не страшна.
Многія людзі пасля школы змяняюць спецыяльнасць або нават некалькі разоў мяняюць сферу дзейнасці. Выбар у 14–17 гадоў не вызначае ўсё жыццё раз і назаўсёды.
Арына ЕРМАКОВА
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА



