У сярэдняй школе №1 гарадскога пасёлка Смілавічы ўвесь час рыхтуюцца да алімпіяд, займаюць прызавыя месцы і нават на выходных паспяваюць праводзіць шмат мерапрыемстваў. Вучні імкнуцца быць ва ўсім першымі, а ў гэтым ім дапамагаюць настаўнікі.
Школа міру
У 2025 годзе 2 верасня ўстанова набыла статус «Школа міру» дзякуючы таму, што быў рэалізаваны педагагічны праект, вынікам якога стала адкрыццё школьнага музея. Сродкі на музей былі выдзелены дзякуючы старшыні раённага выканаўчага камітэта і начальніку ўпраўлення Ірыне Мікалаеўне Змочынскай. Таксама гэты статус быў атрыманы дзякуючы дзвюм праведніцам свету — Аляксандры Лубочкінай і Фяадосіі Халадзінскай, беларускім настаўніцам са Смілавічаў, якія падчас Халакосту праявілі гераізм і выратавалі яўрэйскіх дзяцей.
Раённая спартакіяда школьнікаў
Школьнікі на працягу ўсяго навучальнага года ўдзельнічаюць у школьнай спартакіядзе. Дзяцей рыхтуюць да спаборніцтваў настаўнікі фізкультуры — Ярашэвіч Павел Васільевіч і Паўлюкевіч Ірына Мікалаеўна. У валейболе, баскетболе, футболе і ў іншых алімпіядах па фізкультуры школа №1 заўсёды займала прызавыя месцы. Нават у гэтым годзе вучань 6 «Б» класа Саша Кудлач трапіў на рэспубліку ў спаборніцтвах па атлетыцы «Школіяда». Толькі ў першай школе ва ўсім раёне карыстаецца вялікім попытам рынга. Дзеці вельмі шмат і з задавальненнем гуляюць. Нядаўна ўдзельнічала ў лыжных спаборніцтвах вучаніца 8 «А» класа Пацалуева Варвара. Па валейболе ёсць прызёр алімпіяды па фізічнай культуры Калугіна Вікторыя.
Фізіка — гэта жыццё
Першая школа развіваецца найбольш менавіта ў галіне фізікі і матэматыкі, таму што ўсе свае намаганні прыкладвае выдатны метадыст і настаўнік фізікі Шабусаў Анатоль Канстанцінавіч.
Таксама настаўнік праводзіць па суботах факультатывы па фізіцы, дзе вучні вырашаюць задачы, праводзяць эксперыменты, рыхтуюцца да алімпіяд, і ўсё гэта суправаджаецца смакатамі, якія прыносяць дзеці для ўсіх, і гарбатай. Акрамя таго, на базе школы адкрыты раённы рэсурсны цэнтр па фізіцы, куды прыязджаюць высокаматываваныя дзеці з розных школ.
Педагог падзяліўся сваім асноўным прынцыпам у навучанні: «Я наогул мару пра тое, каб у будучыні ацэньваць будуць не настаўнікі, а камп’ютары. Гэта значыць, я вучу, дзеці ідуць здаваць тэст, і атрымліваецца, іх ацэньвае камп’ютар, яны бачаць: мы гэтую тэму дрэнна зразумелі — і яны ідуць да мяне, каб я дапамог ім разабрацца ў гэтай тэме. Гэта павінна ісці ад вас. Я не магу вас навучыць, вы можаце навучыцца».
Кінаўрокі
Палячкова Вікторыя Іванаўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, распавяла, што ў студзені стартавалі кінаўрокі. У другім і трэцім класах дзецям паказваюць відэаролікі на пэўную тэматыку, напрыклад, дабрыню. У іх дэманструюцца добрыя ўчынкі. Пасля прагляду фрагмента фільма дзеці абмяркоўваюць убачанае, і ім даецца заданне на тыдзень ці на месяц. Вось як было нядаўна: у іх ёсць чысты ліст паперы і асобны лісток, куды яны запісваюць добрыя і дрэнныя ўчынкі. Калі здзейснены дрэнны ўчынак, яны павінны забрудзіць (або: замазаць) гэты чысты ліст. З дзецьмі займаюцца Інэса Васільеўна і Эла Маратаўна.
Смілавіцкай школой сапраўды можна ганарыцца: менавіта яна самая лепшая ў Чэрвеньскім раёне, дзякуючы пастаянным поспехам і новым адкрыццям на тэрыторыі ўстановы. Менавіта тут самыя лепшыя і прыгожыя вучні, прывыклыя працаваць з першых дзён навучання і атрымліваюць за гэта заслужаныя адзнакі. У першую чаргу ў дзецях развіваюць дысцыпліну і пачуццё грамадзянскага абавязку, але і не забываюць актыўна праводзіць з імі час і даваць жыццёвыя ўрокі, праводзячы ў дарослае жыццё.
Таццяна ЧАРАВАКА,
СШ №1 г.п. Смілавічы, 11 клас
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА



