Як развіваюцца алімпійскія віды спорта, якія пакуль не вельмі распаўсюджаны ў Беларусі?

Праграма АГ (Алімпійскіх Гульняў) налічвае 44 віды спорта (36 «летніх» ды 8 «зімніх»), усе яны ў свеце вельмі папуярныя і знакамітыя. Але некаторыя з іх пакуль не адкрытыя для шырокага вока беларускага заўзятара. Гэта здараецца праз тое, што нашых спартсменаў у гэтых спаборніцтвах мала і патрэбная спартыўная федэрацыя створана яшчэ не была. Такіх прыкладаў я налічыў шэсць, сёння аб іх мы і пагаварым. 

Крыкет

Пачнём з самага папулярнага віду спорта ў нашым спісе. Крыкет — гэта камандная гульня з бітай і мячом, якая можа працягвацца ад некалькіх гадзін ажно да некалькіх дзён! Яна змяшчае ў сабе тактыку, тэхніку і джэнтльменскія правілы. На полі знаходзяцца дзве каманды па 11 гульцоў: адна б’е, другая адбівае. Бэтсмен абараняе калітку (тры драўляныя слупкі), адбіваючы мяч, які кідае боўлер. Галоўная мэта — набраць як мага больш ранаў (пунктаў) і выбіць усіх супернікаў. Гэтая гульня пераўтварылася ў сапраўдную рэлігію у некаторых краінах Садружнасці, асабліва ў Індыі і Аўстраліі.

У Беларусь гэты спецыфічны спорт прывезлі замежныя студэнты з Непала, Пакістана і іншых краін Паўднёвай Азіі ў 90-х гадах мінулага стагоддзя. Нажаль, мясцовых людзей заморская цікавостка не вабіла, таму і развіцця крыкет у нашых краях не атрымаў. У 00-ыя яшчэ праводзілія невялічкія турніры, а каманда Беларусі нават выйграла першы Балтыйскі кубак, але потым стала не хапаць фінансавання і беларускі крыкет прыйшоў у заняпад. Што казаць, калі нават капітанам зборнай Беларусі быў непалец. За апошні час, у беларускім крыкеце было толькі адно значнае здарэнне — кубак медуніверсітэтаў у 2025. У цэлым, гэты від спорта проста не атрымаў папулярнасці тут, таму і не развіваецца.

Лякрос

Вельмі папулярны від спорта ў Францыі, нешта падобнае на хакей на траве, але з клюшкай-ракеткай, якая можа нагадваць падхватнік для матылькоў. З’явілася ў індзейскіх плямёнаў у Канадзе, а зараз на паўночнаамерыканскім кантыненце рэгулярна праводзяцца Чэмпіянаты Свету.

Як мне вядома, у Беларусі не існуе ніводнай секцыі ці клубу па лякросу (звычайны хакей на траве, вядома, мее куды большую папулярнасць). Аб гэтым відзе спорта ў Беларусі няма практычна ніякай інфармацыі, таму і спыняцца на ім мы не будзем. Зафіксуем толькі тое, што ўсё ж зацікаўленыя людзі ёсць, таму і адкрыццё якога-небудзь клуба не за гарамі.

Сёрфінг

Пераходзім да экзатычнага віда спорта, мэтай спартсменаў у якім з’яўляецца злавіць як мага больш хваляў за вызначаны час і выканаць складаныя трукі, якія ацэньваюць суддзі па 10-бальнай шкале. У праграму АГ яго далучылі толькі на гульнях у Токіа, а ў 2024 спаборніцтвы па сёрфінгу праводзілі ажно на Таіці, што стала рэкордам па аддаленасці ад горада-арганізатара, а ў 2028 года ён стане пастаянным алімпійскім відам спорта.

У Беларусі ён не атрымаў развіцця па адной простай прычыне: алімпійскі сёрфінг праводзіцца на акіянскіх хвалях, а такіх умоваў у нашай краіне проста няма. Але, Міністэрства спорта праводзіць свае спабортніцтвы па SUP-сёрфінгу (на дошцы з вяслом), то бок сёрфінг як від спорта ў нас ёсць. А вось менавіта алімпійскі сёрфінг вельмі-вельмі абмежаваны геаграфічнымі магчымасцямі. Прадстаўнікі нашай краіны ездзілі на АГ па віндсёрфінгу, але гэта зусім іншае, і блытаць з класічным алімпійскім сёрфінгам яго не трэба.

Сцяжковы футбол

Калі вы чуеце словазлучэнне «амерыканскі футбол», пэўна, у кожнага перад вачыма паўстаюць магутныя мужчыны, якія б’юцца на поле і нешта робяць з мячом. Сцяжковы футбол (ад англ. Flag football) — бескантактная версія амерыканскага футбола, дзе замест жорсткіх захопаў супернікі спыняюць адзін аднаго, зрываючы з яго пояса адну з трох стужак (сцяжкоў). Гэта робіць гульню хуткай, малатраўматычнай і даступнай для большай колькасці людзей.

Гэты від спорта развіты ў Беларусі шмат больш за папярэднія, праводзяцца нават Чэмпіянаты Беларусі па сцяжковым футболе, а аматарская каманда «Мінскія Вядзьмаркі» прабівалася на Чэмпіянат Свету ў Ізраілі ды здолела даць бой прафесійным зборным з Еўропы. Зараз, па розных падліках, сцяжковым і амерыканскім футболам займаюцца каля 500 чалавек. Няшмат, але людзі ёсць, не хапае пакуль толькі дзяржаўнай падтрымкі, але з уключэннем сцяжковага футбола ў праграму АГ сітуацыя пачала мяняцца ў лепшы бок, будзем сачыць далей.

Бабслей і Санны спорт

Апошнія два віды спорта мы аб’яднаем у адзін пункт, бо яны адзіныя зімнія ў нашым спісу і бо непадрыхтаваны чалавек не адразу заўважыць паміж імі адрозненне, але яно ёсць, і яно вельмі простае: у бабслеі спартсмены сядзяць унутры корпуса, а ў санным спорце ляжаць на спіне, нагамі наперад (ёсць яшчэ скелетон, дзе ляцяць галавой наперад, але гэта не алімпійскі від спорта).

Галоўная праблема — адсутнасць трасаў з штучным лёдам, у Беларусі іх яшчэ няма (у часы СССР нашыя бабслеісты карысталіся латышскімі трасамі). У 2024 кіраўніцтва НАК (Нацыянальнага Алімпіскага камітэта) пачало перамовы з расійскімі калегамі аб перайманні вопыту ўсходніх суседзяў у гэтых відах спорта і стварэнні патрэбнай інфраструктуры для падтрыхтоўкі спартсменаў і правядзення спаборніцтваў. У цэлым, пазітыўныя тэндэнцыі бачацца і бабслей з санным спортам дакладна маюць будучыню ў Беларусі.

Мацвей НЕСЦЕР,

СШ №8 г. Ліды імя В.Ф. Казакова, 11 клас

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА