БЛІЗКАЯ ЗОРКА
«Часцей глядзіце на зоры!» —
Пісаў так адзін з паэтаў.
Зорнае неба гаворыць
Пра ўсе сакрэты cусвету.
Сустрэнеце там Андрамеду,
Мядзведзіц — Малую, Вялікую.
Глядзіце на зорнае неба,
Пакрытае светлымі блікамі.
Там зоркі іскрацца і ззяюць,
Прывабліваюць да сябе.
А я сваю зорку пазнаю,
Яна вельмі блізка жыве.
Далонь пяцікрылая маці!
Я зоркай яе называю,
І робіцца лёгка дзіцяці,
Калі яна ціха кранае.
Маці суцешыць, дарадзіць,
Ёсць сіла, напэўна, такая —
Пяшчотна далонню пагладзіць,
І ўсе турботы знікаюць!
…Хтось марыць ля зор апынуцца,
Ці сам зоркай успыхнуць падчас,
Спяшайцеся ж дакрануцца
Да зоркі, што свеціць для вас.
І гэта не проста гаворка —
Праўдзівая мудрасць людская.
У кожнага ёсць свая зорка,
Няхай яна вас сагравае!
Анастасія Далганава,
6 клас, гімназія № 174 г. Мінска
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры