Што вы зможаце прачытаць у кастрычніцкім нумары часопіса «Бярозка»?
The walking dead па-беларуску. Матэрыял пра першы беларускі зомбі-хорар «1813» 2016 года. У цэнтры ўвагі рэальная гістарычная асоба — Міхаіл Клеафас Агінскі, кампазітар знакамітага паланэза «Развітанне з Радзімай».
Старажытныя кельты, хрысціянства, смерць і варажбы. У Беларусі Дзень Усіх Святых не з'яўляецца афіцыйным святам. І ўсё ж прыхільнікаў містычнага вечара хапае. Зрэшты многія фанаты не падазраюць, наколькі гэтае свята старажытнае і як выглядала ў самым пачатку.
Беларускія нячысцікі. Крыніцай ідэй для жудаснага ўбрання на Хэлоўін стане беларуская міфалогія. Расказваем пра айцішніка і дыджытал-мастака з Гродна Артура Басака, эксперта па тэме, і паказваем яго працы.
Свет, у якім дзеці не будуць плакаць. Вось чаму я стаў шпіёнам. За гады існавання індустрыі японскай анімацыі выйшла нямала якасных серыялаў і фільмаў, якія зацікавілі заходніх гледачоў. 2022 год не стаў выключэннем у плане годных рэлізаў. Адным з такіх можна назваць адаптацыю мангі «Сям'я шпіёна», якая трапіла ў спіс галоўных кандыдатаў на званне лепшага анімэ года. Пра яе і пагаворым.
Страх — самае жудаснае злачынства супраць сябе. Расказваем пра дэтэктыўны мюзікл «Джэк-трыбушыльнік» Уладзіславы Арцюхоўскай. Мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады пераказала крывавую гісторыю з нечаканага ракурсу.
Зборнік. Аўтар прадстаўляе чытачам некалькі твораў з уласнага зборніка, на старонках якога ўспамінае пра неабсяжнае мора, дзеліцца досведам донарства і думкамі з гэтай нагоды. А таксама закранае паўсюдныя праблемы масак на людскіх тварах і адзіноты ў натоўпе.
Вершы. Чытай вершы пра валошкі, восеньскую ноч, вавёрку і развітанне.
Дваровыя страшылкі. У гэтым матэрыяле мы сабралі гісторыі нашых чытачоў, каму давялося сутыкнуцца з неверагодным. У сацыяльных сетках вы можаце вызначыць легенду-пераможцу, напісаўшы ў наш акаўнт!
Паляванне на смаўжа. Расказваем пра цікавае паляванне Гурмана на Смоўжыка.
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры