У Слоніме ўручылі Нацыянальную літаратурную прэмію

 

Узнагароды лаўрэатам уручалі Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і старшыня журы конкурсу прафесар Іван Саверчанка.

bfbbc108d132abf054faed9d4f5b328e

"Нацыянальная літаратурная прэмія - гэта ўвасабленне сацыяльнай палітыкі дзяржавы, праява клопату пра культуру і мастацтва, пісьменніцкую працу, духоўна-культурную сферу", - адзначыў Іван Саверчанка.

У намінацыі "Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі" пераможцам стаў Мікола Маляўка за зборнік вершаў "Сланечнiк". Пераможцам у намінацыі "Лепшы твор прозы" стаў аўтар кнігі "Геній" Алег Ждан. Лепшым публіцыстычным творам названа кніга "VALE!" Віктара Хурсіка. Кніга Святланы Калядка "Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі" названа лепшай у намінацыі літаратурнай крытыкі. У намінацыі "Лепшы дэбют" з кнігай "Сэрца Сакры" перамагла Станіслава Умец, а ўраджэнец Слонімскага раёна Уладзімір Ягоўдзік - у намінацыі "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" ("Крылатыя суседзі", "Зачараваная Свіслач" і "Кветкі дзівасілу").

9c0f769261a712805f26798a8ff8f7d9

“Заўсёды стараюся апісваць у сваіх кнігах родныя мясціны. Прыемна атрымліваць узнагароду на Слонімскай зямлі, здаецца, са сцэны бачу родную вёску", - адзначыў Уладзімір Ягоўдзік. Ён падкрэсліў, што не падзяляе літаратуру на дзіцячую ці дарослую. Добрая кніга цікавая чытачу любога ўзросту.

"Дзень Беларускага пісьменства - своеасаблівы экзамен і справаздача пісьменнікаў перад жыхарамі краіны. Кожны год з-пад пяра творчых людзей выходзяць выдатныя творы. Прыемна, што пісьменнікаў цэняць, падтрымліваюць на самым высокім узроўні", - сказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

 Крыніца - IД "Звязда"