«Бярозка» і Маргарыта Латышкевіч праводзяць майстар-класы!

У пятніцу намесніца рэдактаркі «Бярозкі» Святлана Курганава разам з нашай пастаяннай аўтаркай Маргарытай Латышкевіч былі ў 14-ай дзіцячай бібліятэцы!

Калі ў вашай аўтаркі выходзіць кніга “Там, дзе сэрца”, якую яна прэзентуе ў бібліятэцы, а бібліятэка да таго ж выпісвае “Бярозку”, то гэта добрая нагода прыйсці на сустрэчу.

Маргарыта Латышкевіч сваю творчую біяграфію адлічвае ад першай публікацыі ў часопісе “Бярозка”. У лютаўскім нумары выходзіць апошні матэрыял цыкла літаратурных майстар-класаў Маргарыты “Як напісаць раман за пяць простых крокаў” у рубрыцы “Практыкум” і першая частка аповесці «Першая песня» на «Літаратурных старонках».

Чытайце добрыя тэксты!

Крыніца: часопіс "Бярозка"