Прэзентацыя кнігі пра беларусаў у міжваеннай Чэхаславакіі

На мінулым тыдні ў рамках праекта “Інтэлектуальныя серады” студэнцкага навукова-даследчага гуртка “НіКа” адбылася прэзентацыя кнігі мінскага гісторыка, кандыдата гістарычных навук Андрэя Бучы “Дакументы і матэрыялы па гісторыі беларускай эміграцыі у Чэхаславацкай Рэспубліцы (1918-1939)”.

Аўтар расказаў слухачам аб лёсах беларусаў, якія па шэрагу прычын апынуліся па-за межамі Беларусі і звязалі сваё жыццё з міжваеннай Чэхаславакіяй. Гэта былі вядомыя асобы беларускай гісторыі і культуры навейшага часу, такія, як Ігнат Дварчанін, Адольф Клімовіч, Янка Станкевіч, якія атрымалі ў Чэхаславакіі адукацыю еўрапейскага ўзроўню. Таксама аўтар падзяліўся з прысутнамі ўражаннямі аб сваім навуковым шляху, які ён прайшоў, каб выдаць гэтую навуковую працу і аб тых цяжкасцях, што спаткаліся на гэтым шляху.

Прэзентацыя адбылася ў цікавым і пазітыўным ключы, аб чым сведчаць шматлікія пытанні, якія слухачы задавалі аўтару выдання. Адзін з асобнікаў кнігі Андрэй Буча падарыў у бібліятэку факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, які неўзабаве будзе даступны для карыстання.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0996.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0997.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0998.jpg

Крыніца: fh.grsu.by