Новае выданне вершаў Петруся Броўкі

Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў серыі «Кнігі нашага дзяцінства» выдала зборнік вершаў Петруся Броўкі «Жывучая галінка» для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. У 2020 годзе адзначаецца 115 гадоў са дня нараджэння і 40 гадоў са дня смерці народнага паэта Беларусі, акадэміка НАН Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы.

28.07.2020 6

Пятрусь Броўка непасрэдна звязаны з выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» – яно названа ў яго гонар, бо менавіта Пятрусь Броўка ў савецкі час спрыяў з’яўленню выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» і быў яго першым галоўным рэдактарам. На падмурку «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» зараз існуе «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Літаратурная спадчына паэта складаецца з вялікай колькасці паэтычных зборнікаў, празаічных твораў для дарослых і дзяцей, перакладаў твораў замежных і рускіх літаратараў, некалькіх лібрэта.

28.07.2020 7

Кніга «Жывучая галінка» змяшчае як такія ўсім вядомыя вершы, як «Пахне чабор», так і меней вядомыя, але не менш прыгожыя. У вершах Петруся Броўкі – любоў да роднай зямлі, захапленне прыгажосцю яе прыроды, павага да гераічнага мінулага нашай Радзімы і гонар за людзей, якія яе насяляюць. Складальніца зборніка – беларуская пісьменніца-казачніца Алена Масла. Каляровыя ілюстрацыі да вершаў зроблены беларускай мастачкай Крысцінай Баранавай.

28.07.2020 8Зборнік вершаў «Жывучая галінка» выдадзены ў рамках серыі «Кнігі нашага дзяцінства». У гэтай серыі таксама выйшлі зборнікі вершаў «Нам не трэба вайны», «Любай маме», зборнік беларускіх народных казак «Залатая яблынька», кніга «Уладзімір Караткевіч. Казкі».

28.07.2020 9

Крыніца: bel-en.by