Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.

12.06.2020 3Электронная калекцыя «Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.» змяшчае лічбавыя копіі беларускіх літаратурна-мастацкіх часопісаў, якія выходзілі на тэрыторыі БССР, заходнебеларускіх землях і за іх межамі. Яны даюць цэласнае ўяўленне аб літаратурным працэсе 192030-х гг. Матэрыялы ў калекцыі ў залежнасці ад месца выдання дзеляцца на тры раздзелы:

Часопісы структураваны па храналогіі і маюць апісанне, якое ўключае звесткі аб мове выдання, месцы і даце выхаду ў свет, установе, з якой атрымана лічбавая копія.

У рэсурсе змешчаны не толькі выданні, якія выходзілі з пэўнай перыядычнасцю, але і тыя, што выдаваліся аднакратна або нерэгулярна. Большасць з прадстаўленых часопісаў прысвечана літаратурнай і літаратуразнаўчай тэматыцы цалкам, у астатніх выданнях падобны кантэнт прысутнічае часткова.

Партнёрамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па рэалізацыі праекта з’яўляюцца Прэзідэнтская бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальная кніжная палата Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

У калекцыі таксама змешчаны электронныя копіі часопісаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх, Бібліятэкі Ягелонскага ўніверсітэта і інш.

Рэсурс дапаўняецца па меры выяўлення новых матэрыялаў.

Праект будзе цікавы даследчыкам у галіне літаратуразнаўства, гісторыі, педагогікі, супрацоўнікам бібліятэк, архіваў, музеяў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі