«Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына»

1 красавіка 2020 г. у кніжнай краме ААТ «Белкніга» «Дом кнігі «Светач» у межах прадстаўлення кніжных набыткаў кожнай вобласці нашай краіны да Года малой радзімы «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына» будуць прадстаўлены – фотавыстава члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіслава Цыдзіка, выстава кніг, прысвечаных гродзенскай зямлі, а таксама выстава паштовак «Малая радзiма. Мясцiны, любыя сэрцу» лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», заснавальніка гісторыка-асветніцкага праекта «У пошуках страчанага» Уладзіміра Ліхадзедава.

Мінінформ