logo

rubeen

Проба пера

Прыемна пазнаёміцца!

Час ідзе і з кожным тыднем у нашага часопіса з’яўляецца ўсё больш новых знаёмых, сяброў. Дзякуючы рэгулярным анлайн-сустрэчам супрацоўнікі рэдакцыі пашыраюць сваю базу самых таленавітых падпісчыкаў і чытачоў, юных карэспандэнтаў і сапраўдных аматараў добрага беларускага слова. Так, паважаныя чытачы, гэтыя словы ўдзячнасці адрасаваны менавіта вам.

IMG 20230710 220144 496

Напрыканцы чэрвеня і ў ліпені нам пашчасціла правесці відэаканферэнцыі з некаторымі летнікамі краіны. Асабліва запамінальнай стала сустрэча з дзецьмі і супрацоўнікамі аздараўляльнага лагера «Вясёлка», які дзейнічае на базе Цэнтра моладзевай творчасці горада Брэста. Хлопчыкі і дзяўчаты актыўна задавалі пытанні, шчыра  цікавіліся гісторыяй часопіса. Прасілі расказаць, як рыхтуецца нумар, хто выбірае матэрыялы, як падбіраюцца фотаздымкі да публікацый.

Таксама з удзячнасцю хочацца згадаць відэасустрэчу з аздараўляльным лагерам «Агеньчык» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінгаз». Падлеткі і важатыя з задавальненнем прынялі ўдзел у абмеркаванні пасля прэзентацыі. Цікавіліся колькасцю падпісчыкаў нашага выдання, распытвалі пра наяўнасць «Бярозкі» ў папулярных сацыяльных сетках. Хлопцы і дзяўчаты старэйшага ўзросту выказалі намер супрацоўнічаць з часопісам, бо плануюць у перспектыве паступаць на факультэт журналістыкі ў ВНУ.

Шчырай і не менш цікавай была анлайн-сустрэча з летнікам, які працуе на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ранак» Маскоўскага раёна горада Мінска. Пазітыў і неўтаймаваную энергію мы адчувалі нават праз экран. Даведаліся, што сярод гэтых рабят ёсць сапраўдныя блогеры. Дарэчы, было і канкрэтнае пытанне ад школьнікаў: «Ці можна пісаць матэрыялы ў часопіс і атрымоўваць за гэта грошы?». Адказалі, што юнкарам можа стаць кожны жадаючы, але, каб напісаны тэкст з’явіўся на старонках «Бярозкі», над ім прыйдзецца добра папарацаваць, пачынаючы ад распрацоўкі самой тэмы і, канешне, завяршаючы наяўнасцю выдатна напісанага тэксту.

Наперадзе новыя сустрэчы і новыя сябры. Пішыце і тэлефануйце ў рэдакцыю, з задавальненнем раскажам і вам пра часопіс «Бярозка».

Чытайце ў №7 за 2023 год.

Ад рэдакцыі

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

 

Падпісныя індэксы “Бярозкі”:

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

logo