Перспектывы развіцця беларускай паэзіі

 Беларуская паэзія існуе ўжо вельмі даўно. Яшчэ нашы продкі пісалі вершы, якія перадавалісь із вуст ў вуста, але сапраўды вядомай яна стала дзякуючы класікам — Янку Купалу, Якубу Коласу, Максіму Танку. Цяпер час іншы: інтэрнэт, тэлефоны, сацыяльныя сеткі. Таму многія пытаюцца: а што будзе з нашай паэзіяй далей? Ці будзе яе хто чытаць, ці знікне яна наогул? Я лічу, што перспектывы ў яе ёсць, але яны залежаць ад таго, як самі паэты і чытачы будуць да яе ставіцца.

Каб зразумець, куды рухаецца паэзія, трэба памятаць, якое месца яна займала раней. Самы яркі прыклад — гэта гады Вялікай Айчыннай вайны. У той час вершы мелі велізарную сілу. Людзі жылі ў страху, голадзе, холадзе, але паэзія дапамагала ім трымацца. У партызанскіх атрадах чыталі вершы. На фронце паэты пісалі пра мужнасць, пра родны дом, пра тое, што ворага трэба перамагчы. Напрыклад, вершы Пімена Панчанкі ці Аркадзя Куляшова перадавалі з вуснаў у вусны. Яны падымалі настрой, нагадвалі, за што мы змагаемся. Можна сказаць, што паэзія была не проста мастацтвам, а зброяй. Яна падтрымлівала людзей у самыя цяжкія моманты і дапамагла не страціць веру ў перамогу.

Яшчэ адзін важны момант — гэта тое, як беларуская літаратура ўвогуле паўплывала на нашу нацыю. Былы часы, калі беларускую мову лічылі «простай» або «сялянскай». Але дзякуючы пісьменнікам і паэтам мова стала літаратурнай, прыгожай, глыбокай. Купала, Колас, Багдановіч сваімі творамі паказалі, што па-беларуску можна сказаць пра любоў, пра боль, пра свет так, што трапіць у самае сэрца. Дзякуючы ім беларусы пачалі ганарыцца сваёй мовай і сваёй культурай. Літаратура аб'яднала людзей, якія жылі на гэтай зямлі. Яна дапамагла нам адчуць сябе адным народам, а не проста жыхарамі адной вобласці. Гэта і ёсць уплыў на нацыю: калі ты чытаеш верш на роднай мове, ты разумееш, што ты не адзін такі, што ёсць цэлая краіна з такой жа душой.

А што ж цяпер? Я думаю, што беларуская паэзія не памрэ. Але яна павінна змяніцца. Цяпер моладзь не любіць доўгіх і складаных вершаў пра прыроду. Мы прывыклі да кароткіх паведамленняў і хуткага рытму. Таму паэты пачалі пісаць па-новаму, змянілі тэмы. Раней усе вершы былі пра вёску, пра вайну, пра цяжкі лёс. Гэта добра, але цяпер людзям цікава чытаць пра тое, што адбываецца ў горадзе, пра праблемы з экалогіяй, пра адносіны паміж людзьмі, пра трывогі маладога чалавека. Беларускія паэты гэта разумеюць і спрабуюць пісаць адкрыта і шчыра. Галоўнае, каб яны не забывалі родную мову, а, наадварот, паказвалі, што на ёй можна сказаць абсалютна ўсё, нават самыя сучасныя рэчы.

Але без чытачоў ніякай перспектывы няма. Калі мы не будзем купляць кнігі беларускіх паэтаў і не будзем іх чытаць, то вершаваць не будзе каму. Таму, на мой погляд, будучыня залежыць і ад нас. Паэты будуць пісаць для тых, хто слухае. І калі мы пачнем больш цікавіцца родным, то і паэзія будзе жыць.

Такім чынам, я бачу перспектывы беларускай паэзіі. Яна будзе іншая: менш урачыстая, больш жывая і блізкая да моладзі. Яна будзе пісаць пра тое, што хвалюе нас тут і зараз. Яна будзе прыходзіць да нас праз тэлефоны. Але яна захавае тое галоўнае, што атрымала ад ваенных і пасляваенных гадоў — шчырасць і любоў да роднай зямлі. І тады наша нацыя будзе толькі мацнець, таму што літаратура, як і сто гадоў таму, будзе трымаць нас разам.

 

Маргаріта Харлап

Вучаніца 11”А” класса

Сярэдняя школа №84  г. Мінска

Скрыть форму комментариев

2000 Осталось символов