У «Акадэмкнізе» сёння прэзентуюць кнігу «Без жалезнага занавесу»

Сёння, 15 верасня, а 15-й гадзіне ў кнігарні «Акадэмкніга», што месціцца ў Мінску па праспекце Незалежнасці, 72, пройдзе прэзентацыя кнігі вядомай журналісткі-міжнародніцы Інэсы ПЛЕСКАЧЭЎСКАЙ «Без жалезнага занавесу».

15 19 kopiya 3

Зборнік з 70 гутарак, якія аб'яднаныя адной вокладкай, уражвае тым абсягам суразмоўцаў, інтэрв'ю з якімі спадарыні Інэсе ўдалося падрыхтаваць. Апошні цар Балгарыі Сімеон ІІ, апошні Генеральны сакратар ЦК САПГ Эгон Крэнц, першы прэм'ер-міністр незалежнай Славакіі Уладзімір Меч'яр, адзін з найбуйнейшых магнатаў Румыніі Фларыян Тапеша, сусветна вядомы кінарэжысёр Кшыштаф Занусі, саліст венгерскай оперы «Амега» Янош Кабора і многія іншыя цікавыя асобы, людзі, да чыіх меркаванняў, думак у свеце прыслухоўваюцца.

У кожнага, хто наведаецца на прэзентацыю, будзе магчымасць набыць кнігу і атрымаць аўтограф у аўтара. А галоўнае — паслухаць, як рабіліся, як рыхтаваліся, як праходзілі інтэрв'ю. Несумненна, размова вакол кнігі, сустрэча з журналісткай-міжнародніцай будзе карысная для моладзі, якая выбірае прафесію, шукае сябе ў жыцці.

Крыніца: zviazda.by