Бялыніцкі-Біруля: Супольны праект выдавецтва і музея

fc5fe0a63ce77ce0313fc62d43f62a1b XL

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь 17 верасня 2020 года а 16-й гадзіне праводзіць прэзентацыю альбома «В. К. Бялыніцкі-Біруля», які выйшаў у свет у выдавецтве «Беларусь». Аўтар тэкста і ўкладальнік – генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства Уладзімір Іванавіч ПРАКАПЦОЎ.

У апошнія гады славутаму беларускаму і расійскаму жывапісцу быў прысвечаны цэлы шэраг выданняў. І ў серыі выдавецтва «Беларусь» – «Славутыя мастакі з Беларусі», і альбом невялікага фармату, выдадзены ў «Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі» пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Кожны з гэтых творчых праектаў, падкрэсліў у размове з карэспандэнтам «Созвучия» Уладзімір Пракапцоў, рэалізоўваўся з удзелам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. І ў гэтым праяўляецца своеасаблівая праграма дзейнасці мастацкай скарбніцы краіны – як мага шырэй распавесці грамадству пра знакамітых творцаў, прыцягнуць увагу не толькі да таго, што сабрана ў самім мастацкім музеі, але і ўвогуле пашырыць мастацкую адукацыю грамадства.

Крыніца: sozvuchie.by