Рэспубліканскі творчы конкурс “Пад знакам Года малой радзімы!”

Міністэрства інфармацыі запрашае да ўдзелу ў рэспубліканскім творчым конкурсе “Пад знакам Года малой радзімы!”.

14.06.2020 2Арганізатар конкурсу – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя мэты конкурсу: рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў развіцці рэгіёнаў краіны; фарміраванне павагі да малой радзімы, уклад у яе развіццё, паказ яркіх дасягненняў па зберажэнні і адраджэнні роднага краю; садзейнічанне выхаванню ў моладзі патрыятызму і любові да Радзімы праз паняцце “малая радзіма”, фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі маладога пакалення краіны.

На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друкаваных СМІ, сеткавых выданнях і на Інтэрнэт-рэсурсах, альбо якія выйшлі ў эфір тэлевізійных ці радыёвяшчальных СМІ на працягу 2019 года.

Koнкypcныя матэрыялы накіроўваюцца ў Міністэрства інфармацыі не пазней за 15 ліпеня 2020 года з паметкай ”На конкурс“ па адрасе: 220004, г.Мінск, np.Пераможцаў, 11.

ЗАЯЎКА да ўдзелу ў рэспубліканскім творчым конкурсе ”Пад знакам Года малой радзімы!“

ПАЛАЖЭННЕ аб рэспубліканскім творчым конкурсе ”Пад знакам Года малой радзімы!“